У публікацыі выкладзены практычныя парады да фармулявання тэмы, метадаў даследавання, структуравання матэрыялу, афармлення зместу работ па беларускай літаратуры, якія выконваюцца для прадстаўлення на штогадовым рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару. Таксама артыкул утрымлівае звесткі пра этапы вуснай абарону даследавання, правілы распрацоўкі прэзентацыі для акадэмічнага выказвання, тыповыя пытанні, якія традыцыйна прапануе ўдзельнікам выніковай канферэнцыі журы.
Воюш Інга Дзмітрыеўна,
вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Сфера навуковых інтарэсаў:
гісторыя беларускай літаратуры, методыка выкладання беларускай літаратуры, функцыянальная адукаванасць.
Ключавыя словы:
НПК, даследчая работа, метады даследавання, беларуская літаратура, методыка выкладання.